Перыяд легалізацыі, уздыму прафсаюзнага руху ў Беларусі – 1917 год, калі з падзеннем самадзяржаўя ў буйных гарадах сталі стварацца саюзы па прафесіі, а ў невялікіх гарадах і мястэчках – аб'яднаныя прафсаюзныя арганізацыі.

Гэта азначала наступленне ў прафсаюзным руху этапу арганізацыі і дзейнасці масавых, легальна дзеючых прафсаюзаў. Дзякуючы намаганням прафсаюзаў з'яўляюцца калектыўныя дамовы      з трымальнікамі прыватных вучэбных устаноў, якія рэгуліравалі пытанні нармавання, аплаты працы. Цяжкі перыяд нямецкай і польскай акупацыі 1918 года характэрны шматграннасцю настаўніцкіх арганізацый па цэхавым і нацыянальным прыкметам (саюзы настаўнікаў прыхадскіх вучэльняў, настаўнікаў – беларусаў, настаўнікаў – яўрэяў і інш.), а таксама з’яўленнем першай у галіне калектыўнай дамовы ў адной з прыватных мінскіх гімназій.

У галіновым прафсаюзным летазлічэнні адпраўнымі сталі дзве значныя падзеі: у ліпені 1919 года было арганізацыйна аформлена стварэнне Ўсерасійскага Саюза работнікоў асветы і сацыялістычнай культуры. Увосень 1920 г. у г. Мінску было створана Часовае кіраванне саюза работнікоў асветы і сацыялістычнай культуры, яно правяло падрыхтоўчую працу па скліканні з'езду, які адбыўся 8 - 11 студзеня 1921 года. Менавіта з гэтага з'езду фактычна вядзецца адлік гісторыі галіновага прафсаюза работнікоў адукацыі.

З 1922 па 1934 год прафсаюз работнікаў асветы аб'ядноўваў работнікаў школ, дзіцячых садоў, дзіцячых дамоў, навуковых устаноў, ВНУ і палітасветустаноў. Яго дзейнасць у гэтыя гады характарызуецца актыўным удзелам у станаўленні і развіцці айчыннай сістэмы адукацыі, выхаванні, у паэтапным ажыццяўленні ўсеасветы, ліквідацыі масавай непісьменнасці, ажыццяўленні культурнай рэвалюцыі. Члены галіновага прафсаюза выявілі ўзоры спадзвіжніцтва, запалу ў вялікай справе ліквідацыі адсталасці, далучэння дзяцей і дарослых да ведаў, дасягненняў культуры, навукі і тэхнікі. Здзейсненае галіновым прафсаюзам атрымала годную адзнаку. У 1931 годзе за поспехі ў справе адукацыі, актыўны ўдзел у ліквідацыі непісьменнасці і малапісьменнасці прафсаюз быў узнагароджаны рэспубліканскім ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

У гэты ж перыяд афармляюцца і мацнеюць нізавыя прафесійныя ячэйкі, у Мінску адчыняецца Дом работнікаў асветы, ідзе паэтапнае павышэнне заработнай платы работнікам галіны. Прадстаўнікі прафсаюза ўваходзілі ў склад прыёмных камісій вучэбных устаноў, удзельнічалі ў камплектаванні ВНУ і рабфакаў перадавымі працоўнымі і сялянствам, пашырэнні прафесійна-тэхнічных школ і школ фабрычна-завадскога навучання.

У 1934 годзе прафсаюз працаўнікоў асветы быў расфарміраваны і замест яго ўтвораны 8 самастойных прафсаюзаў: работнікаў пачатковых і сярэдніх школ РСФСР, Беларусі, Украіны, Закаўказзя, Сярэдняй Азіі, вышэйшай школы і навуковых устаноў, работнікаў дашкольных устаноў, работнікаў палітасветустаноў.

І хоць далёка не заўсёды разнастайныя пераўтварэнні, расфарміраванні, арганізацыйныя перабудовы ішлі на карысць, тым не менш, галіновы прафсаюз пры любых рэарганізацыях не выпускаў з поля зроку галоўнае: усяляк садзейнічаў развіццю і ўдасканаленню сістэмы адукацыі, паляпшэнню аховы здароўя, умоў працы і побыту, павышэнню ўзроўню дабрабыту работнікаў галіны. Функцыі, якія выконваў прафсаюз, і паўнамоцтвы, якія ён меў, служылі гэтым высокім мэтам. Адданасць ім ён даказаў і ў цяжкія часы Вялікай айчыннай вайны. Члены галіновага прафсаюза ў той перыяд лічылі сябе не па форме, а па сутнасці "мабілізаванымі і закліканымі".