12 сакавіка паспяхова абараніў у чарговы раз званне Народнага хор выкладчыкаў і супрацоўнікаў БДУ “Родніца”.

У рэпертуары калектыву, у асноўнвм, беларускія песні (і народныя, і аўтарскія). “Родніца” ганарыцца сваімі выканаўцамі і салістамі. Асаблівую ўдзячнасць выказваем хармайстру Таццяне Карабейка і канцэртмайстру Ірыне Ярмолік, а таксама ўсей музычнай групе начале з Міхасем Шостакам. Дзякуючы намаганням і высокаму прафесіяналізму кіраўнікоў, “Родніца” дасягнула тых вышыняў, якія дазваляюць з гонарам насіць званне Народнага калектыву.